Польскаму культурнаму дзеячу, кіраўніку Адкрытай мастацкай студыі імя Эўгеніюша Гепэрта Мацею Сіцінскаму на Фэсце незалежнай беларускай культуры ўручылі спецыяльную ўзнагароду за падтрымку мясцовай дыяспары.

Як патлумачылі арганізатары падчас цырымоніі, творца заўсёды быў адкрытым да супрацы з беларусамі, а сёлета таксама выступіў і выкладчыкам на занятках па фатаграфіі.
Пра сваё стаўленне да прызу Мацей распавёў нашаму радыё:
– Узнагарода для мяне ёсць вялікай нечаканасцю. Калі пачаў супрацу з беларускімі апазіцыянерамі, якія сёння жывуць ва Уроцлаве, ніколі не думаў, што з гэтай нагода нехта дасць мне ўзнагароду. Гэта насамрэч з’яляецца чымсьці нармальным і натуральным. Людзі, якія жывуць разам з намі ва Уроцлаве, робяцца часткаю нашай супольнасці. І таму натуральна запрашаць беларусаў, каб прыйшлі і дзяліліся з намі сваёй культурай.
Такую падзяку арганізатары фэсту ўручаюць польскім дзеячам ужо 3-ці год запар.
Беларускае Радыё Рацыя






