BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Маёр міліцыі спешна пакінуў Літву і вярнуўся ў Беларусь

Удзельнік рэпрэсій у Беларусі маёр міліцыі Аляксандр Маціевіч спешна пакінуў Літву і вярнуўся ў Беларусь, паведамляе BELPOL. Пра тое, што ён прыехаў у краіну ЕС разам з жонкай і працуе мантажнікам вокнаў, стала вядома нядаўна дзякуючы гэтай арганізацыі. Яна перадала ўсе даныя дзяржаўным органам Літвы, і Маціевіч вырашыў не чакаць пытанняў з іх боку – з’ехаў. BELPOL адзначае, што пры наступнай спробе Аляксандра Маціевіча прыехаць у Літву яму пагражае дэпартацыя.

Здымак ілюстрацыйны

Маціевіч – нараджэнец Дзятлава, яму 33 гады. У МУС быў з 2010 года, служыў у Лідскім РАУС. У 2020-м годзе ён актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць мірных грамадзян і нават праходзіў «пацярпелым» па крымінальнай справе, звязанай з пратэстамі. Па ёй праходзіла дзяўчына, прызнаная беларускімі праваабаронцамі палітзняволенай. Па версіі следства, яна нібыта збіла двух афіцэраў міліцыі, у тым ліку і маёра Аляксандра Маціевіча (ён паскардзіўся на адарваны пагон і на тое, што яго «пацягнулі за куртку», нанеслі «фізічны боль і пакуты»). Насамрэч дзяўчына не дазваляла міліцыі затрымліваць пратэстоўцаў каля касцёла.

Беларускае Радыё Рацыя