У Міжнародны жаночы дзень беларускія пенсіянеркі Варшавы прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе лялек. Занятак арганізавала майстар па вырабе лялек Вольга Пашковіч.

Жанчыны вучыліся рабіць ляльку пад назвай «Паспяховасць», гаворыць Вольга Пашковіч:
-У першую чаргу мы самі ведаем, што б мы сабе пажадалі, чаго нам хочацца. А мне хацелася, каб у гэты дзень кожны адчуў, што ў яго свята. Каб споўнілася тое, што кожны хоча для сябе.
Удзельніцы майстар-класа засталіся вельмі задаволенымі такім святкаваннем Жаночага дня, кажа мастак-жывапісец, якая прыляцела ў гэты дзень з Рыма, Вольга Селіванчык:
-Крэатыўнасць сваю я адлюстравала ў новай форме. Поўны рэлакс. Цікавая гісторыя, судакрананне з нашымі каранямі.
Алена: Гэта вельмі добры занятак, ён адрывае нас ад сумных думак пра дом. І гэта камунікацыя з другімі людзьмі.
Жанчыны былі вельмі ўдзячны Вользе. А Вольга Пашковіч у сваю чаргу вельмі задаволена цікавасцю жанчын да беларускіх лялек. Яна выказвае шчырую падзяку ксяндзу Вячаславу Барку за дазвол правесці занятак у парафіяльным доме.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






