BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20 і 21 чэрвеня Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку працягвае майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны. Частка 3. Лета».

Гэтым разам прапануюць пазнаваць летнія песні Беласточчыны. 

Заняткі вядуць на базе фанаграфічнага архіву вядомага беластоцкага фалькларыста Сцяпана Копы, які знаходзіцца ў рэсурсах Цэнтра, яны пройдуць у сядзібе Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11). Пачатак 11.00.

Вядоўца — Ірына Мазюк, даследчыца беларускага фальклору і спеўнай беларускай традыцыі Палесся і Падляшша, стваральніца калектыва «Кудмень» і іншых спеўных гуртоў. 


Удзел вольны. Запісвайцеся праз мэйл [email protected]

Арганізатары