
Макар Дзьяканаў
Наступ на Курскую вобласць у Расеі ўкраінскімі войскамі з’яўляецца часткай вайны, якую можна было чакаць. Гэта кропка ўплыву на расейскае грамадства, паколькі для некаторых з іх вайна пачалася толькі ў жніўні бягучага года, – перакананы расейскі антываенны актывіст руху “Вясна” Макар Дзьяканаў, які знаходзіцца ў эміграцыі:
– На жаль я ўжо чую некаторыя аповеды ад уцекачоў з Курскай вобласці. Калі ў іх пытаюць: “Як даўно вы тут знаходзіцеся?”, яны кажуць: “Мы знаходзімся тут з пачатку вайны”. Калі іх пытаюць: “Вы знаходзіцеся тут з 2022 года?”. “Не, мы тут 6 дзён”. Канешне наступ Украіны на Курскую вобласць вельмі ўплывае на расейскае грамадства.
Уваход УСУ ў Курскую вобласць Расейскай Федэрацыі адбыўся ўначы з 5 на 6 жніўня бягучага года. Наступ украінскіх войскаў адбыўся ў межах поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, якое цягнецца ўжо два з паловай гады.
Беларускае Радыё Рацыя