BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Максім Багдановіч – геній паэзіі і адраджэння»

«Максім Багдановіч – геній паэзіі і адраджэння». Пад такім загалоўкам у Беларускім Доме Варшавы прайшла лекцыя, якую прачытала сябра беларускага вызвольнага руху «Вольная Беларусь» Галіна Пазьняк.

Галіна Пазьняк
Галіна Пазьняк

Гэта адна са шматлікіх культурніцкіх імпрэз, якую  праводзіць «Вольная Беларусь», гаворыць Галіна Пазьняк:

– Мяне часам пытаюць, якая мэта такіх вечарын. Можна адказаць коратка: бо любім Беларусь, любім сваё. Калі больш глыбока – сёння ўся Беларусь у эміграцыі, і мы, якія вымушана з’ехалі, і беларусы ў Беларусі, бо на Бацькаўшчыне акупацыя, акупацыя і на рэжым. І таму наша вялікая задача – не даць заняпасці беларускай культуры, трымаць яе, бо ніхто за нас гэта не зробіць.

Прысутныя на лекцыі не толькі слухалі інфарматыўную частку і мастацкае чытанне паэзіі Багдановіча, але і насалоджваліся музычнымі творамі на вершы Максіма Багдановіча.

Цалкам матэрыял:

Лекцыя ў Беларускім Доме Варшавы
Лекцыя ў Беларускім Доме Варшавы
Лекцыя ў Беларускім Доме Варшавы
Лекцыя ў Беларускім Доме Варшавы

Беларускае Радыё Рацыя