17 кастрычніка ў беластоцкай прасторы «Новая Зямля» адбылася сустрэча з акторам Аляксандрам Ждановічам, вядомым як «Маляваныч».

Для беларусаў, што прыйшлі на мерапрыемства, гэта была сустрэча з кумірам дзяцінства:
-Вясёлы, аптымістычны чалавек, які добра піша казкі, адчувае, з добрым уяўленнем.
-Ён для мяне назаўсёды застанецца Маляванычам. Фенаменальная асоба і выдатны чалавек!
-Для мяне – не толькі Маляваныч, але і сам актор. Гэта выбітная асоба ў беларускай культуры, мастацтве.
Для самога актора сустрэча з беларусамі Беластока была як спатканне з сябрамі:
-Коцікі, вы, беларусы, коцікі! Дзе б ні былі: у Варшаве, у Бостане, у Рыа-дэ-Жанейра, ці ў Тбілісі, ці ў Беластоку. Яны самыя сціплыя, інтэлігентныя, мяккія. Вось так і прайшло гэта па-хатняму, неяк проста, па-свойскі, камерна, па-сямейнаму.
Аляксандр Ждановіч на сустрэчы ў Беластоку таксама прадставіў свае кнігі, якія былі напісаныя ім падчас жыцця ў грузінскай сталіцы.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:






Беларускае Радыё Рацыя






