BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Маляваныч выступіць перад батумскімі беларусамі

28 і 29 снежня 2023 года з беларускай прасторы “аКсяродак”, што знаходзіцца ў самым цэнтры грузінскага Батумі выступіць знаёмым многім з дзяцінства Маляваныч (актор Аляксандр Ждановіч).

Пра асаблівасці гэтых выступаў распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– 28-га снежня Маляваныч, ён жа Аляксандр Ждановіч, распавядзе пра традыцыю святкавання Новага года ў розных краінах. Падчас гэтай імпрэзы можна будзе пабачыць беларускую батлейку і правесці разам з дзецьмі пераднавагодні калядны час. На другі дзень будуць гісторыі для дарослых, дзе можна будзе пабачыць зусім іншы вобраз Аляксандра Ждановіча.

Беларускае Радыё Рацыя