Беларускі Хаб “Новая Зямля” у Беластоку 17-га кастрычніка запрашае на сустрэчу для дарослых і дзетак. Перад гледачамі выступіць вядомы артыст і экс-вядучы беларускай тэлевізійнай перадачы “Калыханка” Аляксандр Ждановіч.

Кажа суаарганізатар, кіраўніца праўлення фонду “Новая Зямля” Надзея Салаўёва:
– Гэта сустрэча для дзетак і дарослых. Аляксандр Ждановіч будзе разам з Маляванычам, але першы будзе чытаць сур’ёзныя вершы, а другі – казкі для дарослых. Вершы беларускіх паэтаў, гісторыя калыханкі, жарты, успаміны, размова з гледачамі, прэзентацыя кніжак, аўтограф і абдымкі, здымкі. Гэта ў яго восеньскі тур па Польшчы – Беласток, Кракаў. Гданьск, Варшава.
Адрас: Беларускі хаб “Новая Зямля”, Беласток, ul. Wyszyńskiego 6А
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларусмкае Радыё Рацыя
Фота: Хаб






