BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Манеты, што маўчалі 400 гадоў, «загаварылі» ў Беластоку

У Кнышынскай пушчы летам 2025 году знойдзены скарб XVII стагоддзя: амаль 70 срэбных манет і адзін залаты дукат.

Вальдэмар Вільчэўскі і Губерт Лепёнка

«З пачатку верасня гэтыя ўнікальныя артэфакты можна ўбачыць у Падляшскім музеі ў Беластоку,» – пра гэтую ўнікальную знаходку распавёў дырэктар Падляшскага музея Вальдэмар Вільчэўскі:

-Мы падкрэсліваем той факт, што гэта было знойдзена падчас легальных пошукаў. Было задзейнічана Упраўленне па ахове помнікаў і прафесіянальныя археолагі Падляшскага музея.

Губерт Лепёнка

Па словах Губерта Лепёнкі, ад’юнкта ў аддзеле археалогіі Падляшскага музея, гэты скарб унікальны, бо ў ім ёсць залатая манета:

-Такога тыпу скарбы былі знойдзены на тэрыторыі Падляшскага ваяводства. Ведаем скарбы з Аўгустова, з Заблудова. Але скарб з залатой манетай, знойдзены падчас леагальных пошукаў, першы.

Вальдэмар Вільчэўскі

Музейныя супрацоўнікі лічаць, што «гэтыя манеты — сведкі мінулага, яны дапамагаюць нам лепш зразумець гісторыю Падляшша і яго месца ў Еўропе XVII стагоддзя». 

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя