У польскім горадзе Сопат на моўныя заняткі для дзетак запрашаюць штосуботу. Гэта магчымасць будаваць камунікацыю паміж маленькімі беларусамі, дапамагаць ім у адаптацыі, а таксама захоўваць пачуццё прыналежнасці да беларускага народу нават у замежжы, – распавяла валанцёр, арганізатарка курсаў Надзея Маляўка.

– Заняткі для дзяцей зараз робяцца па суботах, кожную суботу а 14.30 у MARA HUB у Сопаце. Зараз у нас малодшая група, там дзеткі ад 5 да 7 год. Рэгулярна ходзяць каля шасці чалавек. Фармат заняткаў – гэта больш такія гульні, мы развіваем маўленне, дадаем слоўнікі, лексіку.
Адсачыць афішы бліжэйшых мерапрыемстваў, у прыватнасці арганізыцыю моўных курсаў для дзетак, можна праз тэлеграм-канал “Беларусы Труймяста. Інфарматар”.
MARA HUB у Сопаце:
✅ 25.02. – 11:00 – 12:00 – заняткі “Мова Нанова” для дзетак
👉 запіс https://www.instagram.com/mova.nanova3graddzie/
✅ 25.02. – 12:00 – 14:10 – заняткі ў акторскай школе Ірыны Купчанка
👉 запіс https://www.instagram.com/teatr_beznazvy/
✅ 25.02. – 14:10 – 15:10 – заняткі дзіцячага хору
👉 запіс https://www.instagram.com/olgagakhovich/
Беларускае Радыё Рацыя






