BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марцін Вёнцэк: У беластоцкі Пункт Амбудсмена прымаюцца звароты і па буфернай зоне

На юрыдычным факультэце Універсітэта ў Беластоку прайшло святкаванне Міжнароднага дня правоў чалавека. Спецыяльным госцем стаў Амбудсмен Марцін Вёнцэк, які ўрачыста адкрыў пры Ўніверсітэце Пункт прыёму кліентаў Упаўнаважанага па правах чалавека.

Звяртацца ў Пункт можна па ўсіх мажлівых пытаннях, якія закранаюць правы чалавека. Кажа Амбудсмен Марцін Вёнцэк:

Так званая буферная зона — спрэчнае рашэнне з пункту гледжання абароны правоў чалавека, бо такое далёка ідучае абмежаванне свабоды і правоў чалавека магчымае ва ўмовах надзвычайнага становішча, ваеннага становішча або стыхійнага бедства. Буферная зона, пра якую мы гаворым, заснаваная на законе, уведзеным у 2021 годзе, адносна якога я і мае калегі выказвалі крытычнае меркаванне. Бо тут ёсць значныя сумневы, ці не з’яўляецца гэта пэўным абыходам палажэнняў канстытуцыі, якія прапісваюць правілы ўвядзення надзвычайнага становішча. Таму я шкадую, што не вядзецца праца па ўнясенні змяненняў у закон, якія б гэта дазвалялі.

Такім чынам, Пункт прыёму кліентаў Амбудсмэна Польшчы ў Беластоку афіцыйна адкрыты. Першае дзяжурства ў Пункце адбудзецца ўжо заўтра 5 снежня, з 10-й да 15-й. Пункт размешчана на юрыдычным факультэце Універсітэта ў Беластоку, вул. Міцкевіча 1, каб.119. Надалей прыём будзе ажыццяўляцца кожны першы чацвер месяца.

Беларускае Радыё Рацыя