BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марэк Масальскі: Падтрымка нацыянальных меншасцяў і праваслаўнага асяродка

У Сеймік Падляшскага ваяводства  з падтрымкай беларускіх арганізацый са спісу Грамадзянскай Кааліцыі стартуе двое беларусаў – гэта дырэктар Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы Ігар Лукашук і дырэктар і стваральнік Праваслаўнага асяродка міласэрнасці “Элеос” Марэк Масальскі.

Гаворыць Марэк Масальскі:

-Імкнуцца рабіць рэчы, якія будуць падтрымліваць асяродак нацыянальных меншасцяў, галоўнае – беларускай, але таксама ўкраінскай, якая функцыянуе ў нашым горадзе. І, зразумела, падтрымліваць праваслаўны асяродак. Бо я з’яўляюся дырэктарам  Праваслаўнага асяродка міласэрнасці. І гэтыя праблемы мне блізкія. А таксама справы агульна-сацыяльныя, эканамічнае развіццё нашага ваяводства, падтрымка прадпрымальнікаў, пытанне дарог, у прыватнасці, дарогі S19.

Жыхары Беластока змогуць галасаваць за кандыдатаў, якія абяцаюць бараніць правы беларускага праваслаўнага насельніцтва – Марка Масальскага, а таксама за Славаміра Назарука, якога знойдзем у спісах “Права і справядлівасці”. Жыхары Гайнаўшчыны і Бельшчыны змогуць аддаць голас за Ігара Лукашука.

Выбары ў мясцовае самакіраванне пройдуць 7 красавіка.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя