Напрыканцы снежня падвялі вынікі Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы “Дэбют”, арганізаванага газетай беларусаў Падляшша «Ніва».

Сярод лаўрэатаў у катэгорыі «Проза» для дарослых першую ўзнагароду атрымаў вядомы мастак з Гайнаўкі Марэк Сапёлка. Да беларускай мовы ён прыйшоў у сталым узросце.
Лаўрэат кажа пра беларускія традыцыі на роднай Гайнаўшчыне:
– Людзі, якія тут жылі з даўніх часоў, маюць сваю ўласную культуру. Так сама як, напрыклад, сілезцы, ці іншыя людзі, якія маюць свае традыцыі, звязаныя з тым месцам, адкуль паходзяць. Гэтай мовай, беларускай, тут людзі размаўлялі з даўніх часоў. І сёння яны шануюць свае традыцыі, размаўляюць, як размаўлялі іх дзяды і прадзеды, захоўваюць гэтую сваю нацыянальную адметнасць.
Конкурс “Дэбют” працягвае традыцыі падтрымкі беларускай літаратурнай творчасці ва ўсіх узроставых катэгорыях, стымулюючы моладзь і дарослых да развіцця роднай мовы і літаратуры.
Беларускае Радыё Рацыя






