У Беластоку прайшоў чарговы прыём у пункце Упаўнаважанага па правах чалавека. Гэтая ініцыятыва, якая праводзіцца кожны першы чацвер месяца на юрыдычным факультэце універсітэта ў Беластоку, ізноў сабрала шмат зацікаўленых. Сярод асноўных пытанняў, з якімі людзі звярталіся да прадстаўнікоў амбудсмэна, былі праблемы з атрыманнем статусу ўцекача, жыллёвыя пытанні для замежнікаў, а таксама пытанні, звязаныя з пенсійнымі ільготамі.

Падрабязнасці пра гэты прыём і частыя пытанні беларускіх грамадзян распавёў “Госць Рацыі” – юрысконсульт Марэк Татарчук, які родам з Мілейчыц. Ён адзначыў, што з кожным месяцам колькасць тых, хто звяртаецца па дапамогу, расце, што з’яўляецца паказчыкам запатрабаванасці гэтай ініцыятывы ў Беластоку.
Марэк Татарчук: Пункт прыёма – гэта новая ідэя. Гэта вельмі добра, што ён адкрыты ў Беластоку. Мы будзем дапамагаць усім, замежнікам таксама. З практыкі ведаю, што вельмі шмат замежнікаў сюды прыходзяць, і сярод іх досыць шмат беларусаў. Прыемна слухаць іх беларускую мову і рускую. Я магу даваць юрыдычную дапамагу на рускай мове. Усіх запрашаем. Хто думае, што яго права чалавека парушана праз органы ўлады, могуць прыйсці сюды і расказаць пра гэта. Мы прыязджаеш з Варшавы ад польскага амбудсмэна, каб дапамагаць людзям.

РР: Каб зразумець, з чым людзі прыходзяць, можаце акрэсліць тэмы, з якімі людзі звяртаюцца, што гэта: гэта справы афармлення дакументаў, гэта нейкія грамадзянскія спрэчкі, ці штосьці іншае?
Марэк Татарчук: Розныя справы. Я размаўляў пра праблемы бежанцаў. У Беластоку я пабачыў, што шмат праблемаў у бежанцаў. Самая галоўная частка бежанцаў у Польшчы – гэта цяпер украінцы. Але ў Беластоку я бачу, што такія ж самы праблемы і ў беларусаў. Пачуў тры такія гісторыі. Мне здаецца, што мы крыху дапаможам. Бо гэта праблемы сур’ёзныя, і чалавек сам адзін не зможа гэтае вырашыць.
Польскі амбудсмэн можа дапамагчы ў розных катэгорыях спраў – гэта, напрыклад, крымінальныя справы, былі такі прыклады, калі беларусы прыйшлі шукаць дапамогі, таму што было нейкае крымінальнае пакаранне, а, па-мойму, не было ніякага злачынства. У другой гісторыі былі нейкія судовыя памылкі – па адрасах, па прозвішчах. Памылкі ў судовых справах – гэта сур’ёзныя праблемы, трэба звяртацца да амбудсмэна, каб ён праверыў судовую справу, каб, напрыклад, звярнуцца ў Вярхоўны суд у Польшчы. Усе гэтыя дзеянні апісаныя ў польскіх працэдурах. І мы правяраем, каб дапамагчы.
З чым яшчэ можна прыйсці да нас? Напрыклад, калі ёсць праблемы з афармленнем дакументаў, то не трэба прыходзіць, таму што гэта не вельмі сур’ёзная справа, і ёсць іншыя месцы каб атрымаць такую дапамогу, напрыклад, у Польшчы ўжо 9 гадоў працуюць пункты бясплатнай юрыдычнай дапамогі ў кожным вялікім горадзе. Там юрысты і адвакаты дапамагаюць афармляць дакументы. Калі ў кагосьці больш сур’ёзная справа, напрыклад, справы бежанцаў, міжнародная абарона, калі адбыўся гвалт, калі нейкія праблемы з паліцыяй, з пракуратурай, калі хтосьці адчувае, што яго правы парушаны, то трэба звяртацца да нас.
Цалкам матэрыял:
Наступнае дзяжурства ў пункце прыёму наведвальнікаў – у сувязі з травеньскімі выходнымі – будзе не ў першы, а ў другі чацвер месяца – 8 траўня. Зацікаўленыя павінны з’явіцца на юрыдычны факультэт Універсітэта ў Беластоку ў перыяд з 10-й да 15-й гадзіны.



Беларускае Радыё Рацыя






