Фундацыя ONI – TO MY і Белавежскі цэнтр культуры зладзілі на выходных у Белавежы кірмаш «Рамёствы і смакі Падляшша». Для гасцей прайшоў конкурс страў, выступалі фальклорныя калектывы, працавалі стэнды з працамі майстроў.

Пра важнасць такіх мерапрыемстваў для паселішча кажа дырэктар Белавежскага цэнтра культуры Марэк Зубрыцкі:
– Белавежа вечна жыве, і мы тут арганізавалі для нашых турыстаў, але таксама і для лакальных жыхароў, такі кірмаш лакальных прадуктаў, дзе можна штосьці купіць. Можна купіць абразы, біжутэрыю і таксама і таксама рэчы для іншых патрэбаў.
Тут бяспечна, спакойна, наша армія Польскага войска робіць надта добрую працу. Мы запрашаем у Белавежу, бо ўсе дарогі вядуць у Белавежу.
Паводле Марэка Зубрыцкага, Белавежу варта наведаць 8-га і 22-га лістапада, калі адпаведна ў Белавежскім цэнтры культуры пройдуць кінапаказы памяці Сімоны Косак. Бліжэйшым часам будзе анансаваная дата юбілейнага канцэрта мясцовага калектыву «Ручаёк».
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:














Беларускае Радыё Рацыя






