BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Маргарыта Шыша: Вучуся ў Вільні і падпрацоўваю шыццём

Былая актывістка з Гародні Маргарыта Шыша, якую ў 2020 за падтрымку пратэстаў адлічылі з Гарадзенскага ўніверсітэту, вучыцца і працуе ў сталіцы Літве Вільні.

Дзяўчына распавядае пра тое, як і дзе адбываецца яе вучоба:

– Вучуся ў Віленскай акадэміі мастацтваў. З ЕГУ ў мяне адносіны не склаліся зусім. Экзамены а 22-й гадзіне мне не падабаліся. Мне не падабалася тое, што яны вельмі часта мянялі тэму майго дыплому. Я не змагла нават пачаць рабіць таму, што апошняя змена тэмы была за паўтары месяцы да дыплому. Я адтуль сышла.

Па яе словах такія акцыі таксама павінны аб’ядноўваюць мясцовых беларусаў :

– Шыю і на падпрацоўках. У акадэміі вучуся, яны гэта называюць не факультэты, а дэпартаменты, на дэпартаменце моды. Шыю адзенне і зараз больш падпрацовак трапляецца звязаных з шыццём. Напрыклад паўгады таму я працавала на кухні кухарам.

Маргарыта кажа, што працягвае займацца таксама і грамадскай дзейнасцю, напрыклад яна да сённяшняга часу яна працягвае сваю дзейнасць у “Задзіночанні беларускіх студэнтаў”.

Беларускае Радыё Рацыя