Імёны польскіх выбітных асобаў – папы Яна Паўла II і ксяндза Ежы Папялушкі – моцна аб’ядноўваюць палякаў да гэтага часу. Марш у гонар папы Яна Паўла II і ксяндза Ежы Папялушкі прайшоў у Варшаве 19 кастрычніка. Сабралася мора людзей розных узростаў, якія трымалі ў руках крыжы, польскія сцягі, партрэты папы і Ежы Папялушкі з іх выказваннямі.

Падтрымалі палякаў і беларусы, за што польскія ўдзельнікі Маршу былі вельмі ўдзячны, кажа прадстаўнік партыі БХД Яўген Дудкін:
-Нам трэба пераняць вопыт змагання з тым злом, якое чыніцца ў Беларусі. А менавіта – праз праўду. І тут, канешне, каталіцкі касцёл на баку народа, бо ён кажа пра канкрэтныя факты – пра гвалт, пра падман. Гэты падман быў падчас падліку галасоў, гэта было забойства людзей, гвалт пасля таго, як людзі дамагаліся праўды і выкрывалі фальсіфікацыю. Таму вера нам дапамагае перажыць цяжкасці.
Урачыстасці праходзілі ля касцёла Св. Анны. Пасля іх заканчэння вялікая калона рушыла маршам да касцёла, дзе пахавана цела ксяндза Ежы Папялушкі.
















Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя