BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марш памяці папы Яна Паўла II і ксяндза Ежы Папялушкі ў Варшаве

Душпастырства беларусаў-каталікоў Варшавы заклікае далучыцца да Маршу ў гонар і памяць папы Яна Паўла II і ксяндза Ежы Папялушкі.

Марш распачнецца 19 кастрычніка а 13.00 у Варшаве з плошчы Замкавай, кажа Яўген Дудкін:

– Марш прысвечаны памяці папы Яна Паўла II і таксама 40-й гадавіне забойства благаслаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі. Гэта тыя дзве асобы, якія адыгралі вялікую ролю ў вызваленні Польшчы ад камунізму. Для нас іх спадчына вельмі важная. Словы Яна Паўла ІІ, сказаныя ў Польшчы палякам у часы камуністычнай акупацыі: «не бойцеся» – вельмі ўзмацнілі палякаў у барацьбе з дыктатурай.

Паводле Яўгена Дудкіна, беларусам пажадана прыйсці з нацыянальнымі сцягамі і партрэтамі папы Яна Паўла і ксяндза Ежы Папялушкі, можна з плакатамі, на якіх будуць цытаты гэтых знаных асобаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя