
фота Paweł Krukowski / UMWP
Абмеркаванне магчымасцяў супольных ініцыятыў па развіцці рэгіёна — галоўная тэма сустрэчы ў маршалкоўскай управе. Гэта адбылося ў аўторак, 18 чэрвеня. Маршала Лукаша Пракорыма наведалі дзевяць ганаровых консулаў.
Ад імя ўсяго кіраўніцтва маршалак Падляшскага ваяводства заявіў пра поўную адкрытасьць і падтрымку дзейнасьці ганаровага корпусу. Ён таксама падкрэсліў ролю консулаў у стварэнні і ўмацаванні міжнародных адносін.
Абмяркоўваліся пытанні магчымасці прыцягнення інвестыцый і падтрымкі выхаду мясцовых прадпрыемстваў на рынкі краін, якія прадстаўляюць консулы. Прагучалі таксама прапановы датычна супольных праектаў, якія маглі б прынесці карысць не толькі ваяводствам, але і краінам, якія яны прадстаўляюць.
Падляшскае ваяводства мае дванаццаць ганаровых консулаў. У сустрэчы ўзялі ўдзел: Аляксандр Пракапюк – Ганаровы консул Рэспублікі Казахстан, Войцех Стшалкоўскі – Ганаровы консул Рэспублікі Харватыя, Анджэй Парафінюк – Ганаровы консул Фінляндскай Рэспублікі, Артур Олечна – Ганаровы консул Латвійскай Рэспублікі, Вітольд Карчэўскі — Ганаровы консул Рэспублікі Балгарыя, Івона Вронска — Ганаровы консул Эстонскай Рэспублікі, Януш Антоні Казбярук — Ганаровы консул Рэспублікі Мальта, Яраслаў Антыховіч — Ганаровы консул Рэспублікі Сербія, Станіслаў Лунеўскі — Ганаровы консул Рэспублікі Сербскай Боснія і Герцагавіна.
Беларускае Радыё Рацыя






