BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марыя Грыц: Курсы “Мова Нанова” набываюць форму клуба па зацікаўленнях

Беларуская мова – гэта не толькі заняткі і навучанне, але і баўленне вольнага часу, – так лічаць вядоўцы беластоцкіх моўных курсаў «Мова Нанова».

«Курсы набываюць форму клуба па зацікаўленнях, хоць гэта і не адмаўляе іх навучальны складнік,» – кажа вядоўца курсаў Марыя Грыц.

-Я ў гэтым сезоне больш забаўляльную частку вяду. У нас быў чэмпіянат па загадках. А загадак у Беларусі столькі, што яшчэ на дзесяць гадоў курсаў хопіць. Таму, ведаеце, хтосьці ходзіць на рыбу, хтосьці збірае маркі, а ў нас вось такое.

Беластоцкія курсы «Мова Нанова», як і раней, праходзяць у Беларускім хабе «Новая Зямля», які аднак сёлета пераехаў і знаходзіцца па адрасе – Św.Rocha 5/32.

Беларускае Радыё Рацыя