BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марыля Загорская пра дэрэабілітацыю

На дварэ 21 стагоддзе. Хтосьці збіраецца адпраўляць місію на Марс, вынаходзіць лекі ад хваробаў ці проста змагаецца за агульначалавечыя каштоўнасці. А хтосьці сямімільнымі крокамі вяртаецца ў таталітарнае мінулае. У Расеі збіраюцца адмяніць рэабілітацыю значнай колькасці ахвяр савецкіх рэпрэсій. Гаворка пра тых, хто змагаўся з бальшавікамі ці быў абвінавачаны ў нацыяналізме. Ну, улічваючы, як гэта ўсё адбывалася ў тыя часы, то абвінавачаным у чым заўгодна мог быць кожны. Так што, дэрэабілітацыя — гэта шлях ва ўсё большае вяртанне ў таталітарызм.

Добра, што толькі дэрэабілітуюць, а маглі б яшчэ і арыштаваць пасмяротна. Калі так далей пойдзе, то яшчэ вернуць помнікі Сталіна на вуліцы, ГУЛАГі для ворагаў народу і АЛЖИР для жонак ворагаў народу. А ўвогуле, у Расеі іншых спраў болей няма. Дэрэабілітацыя — гэта акурат тое, чым трэба займацца на фоне ўсяго таго, што развязала Расея ва ўсім свеце. Засталося яшчэ Сталіна пачаць абяляць і апраўдваць расстрэлы. Глядзіш, а там і да вяртання тройкі НКВД і чорных варанкоў ноччу недалёка. І ўсё гэта пад шыльдай “гістарычная справядлівасць”. Вось толькі хочацца падалей знаходзіцца ад такой гістарычнай справядлівасці.

Беларускае Радыё Рацыя