Як той казаў, скажы мне, хто твой сябар і скажу, хто ты. У Беларусі прайшло чарговае прапагандысцкае свята. З гэтай нагоды на сайце адной дзяржаўнай агенцыі выйшла паведамленне пра тое, што замежныя лідары павіншавалі саміведаецекаго з так званым днём незалежнасці. А цяпер увага! Лідары якіх краін павіншавалі саміведаецекаго. Гэта кіраўнікі Расеі, Кітая, Азербайджана, Узбекістана, Таджыкістана, Казахстана, Кыргістана, Туркменістана, Сербіі, Катара, Бахрэйна, Саўдаўскай Аравіі, Аб’яднаных арабскіх эміратаў. Індыі, В’етнама, Пакістана, Тайланда, Турцыі, Марока, Алжыра, Сінгапура, Шры-Ланкі, Філіпін, Нікарагуа, Малаві, Палесціны, Іярданіі, Кот-д’Івуара і КНДР. Адзін кіраўнік лепей за другога ў дадзеным спісе.

Паглядзім, напрыклад, якія месцы займаюць гэтыя краіны, паводле такога індэксу, як свабода прэсы, якую складае арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». Індэкс класіфікуе прыкладна 180 краін. Расея займае 162, Кітай – 172, Азербайджан – 164, Таджыкістан – 155, Казахстан – 142, Бахрэйн увогуле 173, Саўдаўскагая Аравія – 166, В’етнам – 174, Тайланд – 87, Турцыя – 158. І іншыя краіны таксама не лепшыя. КНДР – у самым канцы займае 177. Як бачна, з краін, кіраўнікі якіх павіншавалі саміведаецекаго, ніводнай няма краіны, якая б займала першыя 50 месцаў. Дарэчы, сама Беларусь знаходзіцца на 167 месцы, а ў 2023 годзе была на 157. Горш за нас толькі 13 краін. Сярод якіх – такія дзікія рэжымы, якія ўсталяваліся ў Афганістане, Іране, Сірыі, Эрытрэі, М’яньме ці Кітаі.
Марыля Загорская, Беларускае Радыё Рацыя






