BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марына Струнеўская: Наша звышзадача – захаваць беларускую культуру і традыцыі ў выгнанні

Замовіць віншаванне ад Зюзі для дзетак ці калядоўшчыкаў у хату альбо на карпаратыў прапануе беларускі этнацэнтр “Світанак”, які працуе ў Вільні.

З наступнага тыдня якраз пачынаецца пара перадсвяточных карпаратываў, а звычайныя людзі ўжо рыхтуюцца да святаў і купляюць не толькі падарункі, але і думаюць пра тое, як зрабіць святы вясёлымі і запамінальнымі.

Паводле заснавальніцы і кіраўніцы этнацэнтра “Світанак” Марыны Струнеўскай, яе звышзадача — захаваць беларускую культуру і традыцыі ў выгнанні.

– Паказаць, навучыць нашых дзетак, прадэманстраваць гэта моладзі і дарослым, тым, хто не ведае пра гэтую культуру, таму што мы маем найбагацейшую традыцыю. А што ж робіць нацыю, як ні культура, спевы, традыцыя, мова. Таму гэта вельмі важна для нас. Мы зберагаем, паказваем, ходзім і калядуем. Нас таксама можна замовіць.

Замовіць калядную праграму ад этнацэнтра “Світанак” можна праз сацыяльныя сеткі цэнтра, напісаць у дырэкт ці звязацца па тэлефоне: +37067105575. А таксама праз telegram: @radakida

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя