BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марына Зялёная: дыяспара ў Грузіі толькі фармуецца

На тэрыторыі Грузіі зараз знаходзіцца каля дзесяці тысяч беларусаў, большасць з якіх пакінула Радзіму яшчэ ў 2020-21 гадах пасля прэзідэнціх выбараў 2020 года.

Пра тое, што ўяўляе сабой беларуская дыяспара ў гэтай краіне, распавядае спартоўка, сябра Каардынацыйнай рады Марына Зялёная:

– У Грузіі зараз толькі фармуецца беларуская дыяспара, бо людзі пераехаўшы спачатку задавальнялі свае першапачатковыя патрэбы – што паесці, знайсці працу, дзе навучаць дзетак. І толькі пасля трох-пяці гадоў гэтых клопат яны пачынаюць цікавіцца тым, што яны беларусы, а большасць пачынае толькі мець на гэта час.

Па словах Марыны Зялёнай, улады Беларусі самі робяць розныя рэчы для аб’яднання дыяспары ў Грузіі:

– Самае лепшае – гэта нейкая такая нябачная дамова з дзяржавай, якая ў нас была раней, бо людзі прыязджаюць і яны чакаюць, што нехта ім прынясе на нейкай талерачцы з блакітнай аблямоўкай розныя рэчы, да якіх яны звыкліся. Але зараз тое, што зрабілі людзі ў Беларусі, пазбавіўшы нас пашпартоў і магчымасці рабіць даверанасці, гэта лепшае, што можна зрабіць, каб дыяспара атрымалася.

Ужо цягам бліжэйшых месяцаў Марына Зялёная паспрабуе стварыць у Каардынацыйнай радзе камісію для таго, каб займацца пытаннямі беларусаў, якія жывуць на Каўказе.

Беларускае Радыё Рацыя