BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марына Зялёная: Грузія ў чаканні выбараў

26-га кастрычніка 2024 году ў Грузіі адбудуцца парламенцкія выбары.

Спартоўка Марына Зялёная, якая жыве ў сталіцы Грузіі – Тбілісі, дзеліцца сваімі ўражаннямі:

– Ужо ёсць плакаты, партыі сябе рэкламуюць. Пазаўчора побач з маім домам праходзіў сход, прыйшлі людзі, адказвалі на пытанні грамадзян. Сабраліся людзі розных узростаў, з якімі размаўлялі амаль гадзіну.

Спартоўка лічыць, што грузіны хочуць абраць свой шлях, каб Грузія была разам з Еўропай:

– У Грузіі шмат такіх месцаў у горадзе, дзе можна сесці з суседзямі і абмеркаваць. Ёсць адчуванне, што ўсе крышачку наэлектрызаваныя, бо ўсе хацелі б мець будучыню і каб гэта будучыня была ў Еўразвязе.

Апроч партыі “Грузінская мара”, якая зараз мае большаць у парламенце, на гэтых выбарах будзе прадстаўлена апазіцыя ў выглядзе пяці кааліцый, куды ўваходзяць і такія вядомыя партыі, як “Партыя Саакашвілі” – “Адзіны нацыянальны Рух” ды партыя Алены Хаштарыя, якая мае кантакты з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

Беларускае Радыё Рацыя