Украінская ваенная разведка атакавала з беспілотнікаў НПЗ расейскай кампаніі «Лукойл» у Валгаградзе, паведамляе сайт «Украінская праўда». Начны ўдар па аб’ектах у Расеі вёўся з пятніцы на суботу.
Паводле інфармацыі крыніцы партала, пашкоджаныя дзве ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі нафты ды іншыя абʼекты.
У суботу раніцай расейскія СМІ паведамілі, што сем беспілотнікаў былі збітыя над Курскай і Валгаградскай абласцямі ў еўрапейскай частцы Расеі. У раёне таксама было чуваць баявыя дзеянні супрацьпаветранай абароны.
«Украінская праўда» нагадала, што валгаградскія заводы сталі абʼектам атакі беспілотнікаў і сёлета ў лютым. Потым там адбыўся пажар.
Беларускае Радыё Рацыя