BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мастацкі конкурс «Бяспечна на двух колах» у Беластоку

У Беластоку распачаўся мастацкі конкурс, арганізаваны Ваяводскім цэнтрам дарожнага руху (WORD) для вучняў сярэдніх школ.

прэс-канферэнцыя “W Podlaskiemjeżdżę zkaskiem"

4 лютага падчас прэс-канферэнцыі дэталі акцыі прадставіў маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым, падкрэсліваючы важнасць нашэння шлемаў і папулярызацыі бяспекі веласіпедыстаў і матацыклістаў:

-Мы праводзім у Падляшскім ваяводстве акцыю “W Podlaskiem jeżdżę z kaskiem”. Ездзім у шлеме не толькі на ровары, мапедзе, на роліках і ролікавых дошках і лыжах. Прапагандуем гэты спосаб, бо ён найбольш бяспечны.

Віцэдырэктар Ліцэя мастацтваў ў Супраслі Ганарата Вінцэняк-Замосна адзначыла, што журы будзе шукаць арыгінальныя ідэі, індывідуальны падыход і прывабныя тэксты, накіраваныя на моладзь, старэйшую за 16 год:

-Сама больш дзеці ездзяць на роварах, і ведаем, як складана заахвоціць іх да нашэння шлемаў. І прапанова стварэння плакатаў моладдзю, можа быць выключна эфектыўнай.

Працы на конкурс можна дасылаць да 31 сакавіка 2026 года на электронную пошту: [email protected]. Галоўны прыз – 10 білбордаў з малюнкамі і лозунгамі пераможцы, якія будуць размешчаныя па ўсім ваяводстве. Акрамя таго, работы, што займуць другое і трэцяе месца, а таксама іншыя вылучаныя працы, атрымаюць прызнанне і ўзнагароды ад WORD і партнёраў конкурсу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя