BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Удзельнікі пленэру ў Старым Ляўкове знаёмяцца з Падляшшам

У Старым Ляўкове на Гайнаўшчыне працягваецца мастацкі пленэр. Мастакі не толькі малююць карціны, але і знаёмяцца з гэтым куточкам Падляшша. А ўдзельнікі пленэру, якія паходзяць з гэтых мясцін, выступаюць у якасці экскурсаводаў.

Кажа мастак Міраслаў Здрайкоўскі:

– Мастакі вельмі хочуць паехаць паглядзець Падляшша, Белавежу. Ладзім такія вандроўкі. Наведалі Гайнаўку і Бельск. А таксама карыстаемся тым, што ёсць побач. У Старым Ляўкове за хатамі, за вёскай знаходзіцца рака Нараўка. Вакол своеасаблівая прырода, і карыстаемся гэтым.

Сёння мастакі наведалі Беларускі музей у Гайнаўцы, пашпацыравалі па вуліцах Гайнаўкі і Бельска-Падляшскага, а таксама наведалі сядзібу вядомага папулярызатара беларускай культуры на Беласточчыне Дарафея Фіёніка

Беларускае Радыё Рацыя