BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мастаўляны 2025: Ушануем памяць нашага героя!

22-га лістапада адбудзецца ўрачыстае адкрыццё інфармацыйных шыльдаў каля месца размяшчэння сядзібы роду Каліноўскіх. На месцы нараджэння Кастуся Вінцэнта Каліноўскага – аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 года – усталяваныя дзве шыльды.

Адна – з візуалізацыяй відарыса рэканструкцыі сядзібы ХІХ ст. роду Каліноўскіх. Другая – з кароткай гістарычнай даведкай і планам сядзібнага комплексу.

Урачыстасць адбудзецца на месцы былога сядзібнага комплекс ў вёсцы Мастаўляны, гміна Міхалова, Падляшскае ваяводства.

Агульны збор удзельнікаў і гасцей а 12-й ля помніка Кастусю Каліноўскаму ў цэнтры Мастаўлянаў. Затым удзельнікі пройдуць 450 метраў на месца сядзібы Каліноўскіх, дзе адбудзецца ўрачыстасць адкрыцця шыльдаў.

У праграме:

  • ганаровая паўстанцкая варта ад клуба Invictus 1863;
  • асвячэнне і супольная малітва;
  • прамовы і выступы гасцей.

Прачытай, прыязджай і другому перадай!

Арганізатары