BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Медыя трэнінг для беларускай моладзі ў Польшчы

18-21 ліпеня ў Лодзі пройдзе медыя трэнінг “Fighting Fake News”. Заяўкі можна падаць да канца дня 30 чэрвеня.

Беларускі Дом запрасіў розных экспертаў, сярод якіх – Дзяніс Кішынеўскі (журналіст Current Time TV), Аляксей Бурносенка (TEDx коўч і трэнер), Паўлюк Быкоўскі (медыя эксперт).

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету https://forms.gle/QgtRq58PWha8wXDY8

ДЗЕ? – у Лодзі (Польшча). КАЛІ? – 18-21 ліпеня
Працоўныя мовы: беларуская, расейская

Удзел бясплатны (але трэба прайсці адбор), акрамя гэтага аплочваюць праезд, пражыванне і харчаванне падчас навучання.

У трэнінгу змогуць удзельнічаць беларусы, якія на дадзены момант жывуць у Польшчы, цікавяцца працай медыяў, актыўна вядуць сацыяльныя сеткі/ працуюць ці хочуць працаваць у беларускіх медыях/навучаюцца зараз (альбо ўжо скончылі) факультэт журналістыкі.

Мы разам з запрошанымі экспертамі разгледзім такія тэмы як аналіз і дэканструкцыя прапагандысцкіх наратываў, Fact-checking: прыёмы і інструменты, правядзенне відэа-трансляцый у сацыяльных сетках і mobile reporting і інш. Акрамя гэтага нас чакаюць цікавыя практычныя заданні на развіццё крытычнага мыслення.

Арганізатары