Па рашэнні гарадскіх дэпутатаў ва ўкраінскім Чарнігаве ўсталявана памятная дошка ў гонар Кастуся Каліноўскага, паведамляе чарнігаўскі партал 0462.ua.

Шыльда ўсталяваная на доме, у які патрапіў снарад у пачатку сакавіка 2022 года падчас расейскага ўварвання на поўнач Украіны.
Ініцыятарам усталявання мемарыяльнай дошкі выступіў дабрачынны фонд “Вольная Беларусь”.
Вуліца, на якой ушанавалі памяць кіраўніка паўстання 1863 года, раней насіла назву дзеяча часоў Другой сусветнай вайны Смірнова.