BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мэта школы імя Кірыла і Мефодзія — перадаць дзецям традыцыі Падляшша”

У Беластоку працягваецца рэкрутацыя ў навучальныя ўстановы на 2026/2027 навучальны год. Пра магчымасці навучання на беларускай мове кажа дырэктар Непублічнай школы імя Кіріла і Мефодзія Гжэгаж Назарук.

Гжэгаж Назарук

Як падкрэсліў кіраўнік установы, набор у школу, а таксама ў садок, які працуе пры ёй, вядзецца круглы год:

-У прадшколлі і ў школе ідзе навучанне мовам нацыянальных меншасцяў. Гэта беларуская і ўкраінская мовы. Рыхтуемся ў старэйшых класах да ваяводскага конкурсу, лаўрэаты якога маюць доступ да ўсіх сярэдніх школ. Пазнаем традыцыі, ездзім па нашых ваколіцах, вёсках. Таксама маем тэатр “Пралескі”, дзе паказваем спектаклі па-беларуску.

Тым часам да 6 сакавіка ў Беластоку працягваецца гарадская рэкрутацыя ў публічныя адукацыйныя ўстановы. Набор вядзецца ў 39 пачатковых школах — для будучых першакласнікаў прадугледжана каля 3,8 тысячы месцаў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя