BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міхал Крот і Давід Ліпіньскі пра прэм’еру фільма “Rewers” у Беластоку

Пры падтрымцы Прэзідэнта Беластока, у рамках стыпендыі мастацкага праекта, быў створаны фільм “Rewers” – незалежная карціна ў жанры sci-fi з глыбокім філасофскім і сацыяльным пасылам.

Акурат 27-га сакавіка ў кінатэатры Forum Беластоцкага Асяродка культуры адбудзецца яго прэм’ера, якая пройдзе ў рамках фестывалю ¿UNDERGROUND/INDEPENDENT? – падзеі, дзе гледачы змогуць не толькі атрымаць асалоду ад кіно, але і перажыць атмасферу сапраўднага незалежнага мастацтва.

Госці Рацыі – рэжысёр Міхал Крот і аператар-мантажор Давід Ліпіньскі расказалі пра тое, якую “Адысею” прайшоў галоўны герой стужкі; якую ролю ў фільме адыграў Беласток; ці былі беларускія ўдзельнікі на здымачнай пляцоўцы і ці можна назваць “Rewers” – фільмам Падляшша.

– Міхал Крот – сцэнарыст і рэжысёр фільму «Рэверс».

– Давід Ліпіньскі – камера і монтаж.

РР: Як паўстала сама ідэя фільму?

Міхал Крот: Эксперыментаваў са старымі аб’ектывамі, здымаў самога сябе і потым задумаўся: што за постаць я іграю? І прыдумаў стварыць постаць, якая паходзіла б з мінулага часу, каб час ішоў у адваротным кірунку. Спрабавалі зрабіць гэты фільма раней, але не атрымалася з-за пандэміі. І вось зараз, калі атрымалі стыпендыю Прэзідэнта горада у 2024 годзе, удалося сабраць усе ранейшыя ідэі разам, стварыць сцэнарый і сабраць цудоўную каманду.

РР: Напэўна аператар самы галоўны чалавек на пляцоўцы, можа нават больш важны чым рэжысёр. Як вы спрацаваліся?

Давід Ліпіньскі: Супраца з Міхалам была цудоўная. Мусілі мы ўдвух прыняць гэты выклік і за мінімальны бюджэт стварыць фільм. Спачатку гэта павінна была быць кароткаметраная стужка. Але фабула расцягнулася настолькі, што мы зразумелі, выйдзе сярэдні метраж – гадзіны фільм. Мы сустрэлі шэраг цяжкасцяў, бо не было у нас магчымасці наняць прафесійных асвятляльнікаў, грымёраў, гукачоў. Заняліся гэтым усім мы самі, або далучалі да працы нашых знаёмых з тэатру. Калі камера працуе, калі яна фіксуе вобраз, то вялікае значэнне мае святло. І стварэнне ўмоваў для здымкаў не было для нас лёгкім, але прыемнай справай, бо атмасфера, якую мы стварылі на здымачнай пляцоўцы спрыяла таму, каб мы плённа працавалі над фільмам.

Цалкам матэрыял:

З Гасцямі Рацыі, рэжысёрам Міхаілам Кротам і аператарам-мантажорам Давідам Ліпіньскім, размаўляла Вольга Сямашка.

Прэм’ера Rewers – 27 сакавіка ў 20:00 у кінатэатры Forum у Беластоку. Уваход вольны.

YouTube player

Беларускае Радыё Рацыя