BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю зацягнецца на гады

Міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю зацягнецца на гады, такое меркаванне выказаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервінскі ў Беластоку падчас наведвання Падляшскага аддзялення Памежнай аховы.

“Усё часцей робяцца спробы нелегальна прарваць польска-беларускую мяжу і трапіць на тэрыторыю Польшчы, – цытуе чыноўніка прэс-служба МУС. – Ніхто не сумняецца, што міграцыйны маршрут праз Беларусь у Польшчу – гэта штучны маршрут, створаны беларускімі службамі. Мы пачынаем працэс умацавання бар’ера на мяжы: больш электронікі, оптаэлектронікі і спецыяльных сродкаў абароны. Павінны гэта зрабіць, бо гэтая практыка выкарыстання міграцыі ў якасці інструмента застанецца з намі на доўгія гады”.

Адзначаецца, што міністр і яго намеснік Чэслаў Мрочак таксама сустрэліся з памежнікамі непасрэдна ў памежнай паласе – у Белавежы і Полаўцах.

Усяго краіны ЕЗ, якія мяжуюць з Беларуссю, сёлета спынілі па меншай меры 5.082 такія спробы (у тым ліку Літва — 145, Латвія — 827).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pap.pl