Актыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і Еўразвязу – павялічылася.

Як сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных звестак памежных службаў суседніх краін ЕЗ, гэтая актыўнасць у студзені і першай дэкадзе лютага вырасла ў 4,3 разу ў параўнанні з мінулым годам.
З пачатку гэтага года папярэджана не менш за 648 спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі супраць 150 за аналагічны леташні перыяд. На Польшчу прыпадае 392 спробы, на Латвію – 174 і на Літву – 82.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Andrzej Skwarczynski