8 красавіка польскія памежнікі зафіксавалі амаль 110 спроб нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Мігранты пашкодзілі два службовыя аўтамабілі. За дапамогу мігрантам затрыманы адзін чалавек.

Польская памежная служба таксама апублікавала відэа з мяжы. На ім група мігрантаў на беларускім баку спрабуе распілаваць агароджу, побач стаіць мужчына ў камуфляжнай форме ў масцы. Калі да агароджы пад’язджае аўтамабіль польскіх памежнікаў, у яго кідаюць камяні.