BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мігранты штурмуюць межы Літвы і Латвіі, але не Польшчы

Міграцыйная актыўнасць на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвяза працягвае нарастаць.

Фота: Twitter @Straz_Graniczna

Мігранты за аўторак спрабавалі парушыць мяжу Літвы і Латвіі. У Літве спынена 17 спроб, у Латвіі — 49. Пры гэтым абстаноўка на мяжы з Польшчы застаецца спакойнай. Польскія памежнікі паведамілі, што спробаў парушэння мяжы ў аўторак не было.

Трэба адзначыць, што аналагічная сітуацыя назіралася і ў панядзелак. Тады ў Літве выправілі 34 мігрантаў за суткі. У Латвіі спробаў было менш, але ў Польшчы таксама не фіксавалі парушэнняў.