BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мігранты спрабавалі перасекчы мяжу, схаваўшыся ў таварным цягніку

На чыгуначным памежным пункце пропуску «Кузніца» – “Брузгі” польскія мытнікі выявілі чатырох мігрантаў. Яны спрабавалі перасекчы мяжу ў паўвагонах грузавога цягніка з керамзітам, закапаўшыся неглыбока ў груз.

Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Затрыманых перадалі супрацоўнікам Памежнай аховы ў Кузніцы. Кажа Мацей Чарнэцкі з прэс-службы Падатковай адміністрацыі:

-У ходзе мерапрыемстваў пагранічнікі ўстанавілі, што мужчыны ва ўзросце ад 21 да 29 гадоў з’яўляюцца грамадзянамі Алжыра. Акрамя таго, высветлілася, што адзін з іх атрымаў рашэнне аб высылцы ў Бельгіі ў 2020 годзе і забароне на ўезд на 10 гадоў. Падставай для рашэння стала прызнанне яго вінаватым у здзяйсненні хатняга крадзяжу з ужываннем гвалту і пагрозы. Больш за тое, у 2018 годзе суд у Бруге прысудзіў мужчыну да 8 месяцаў пазбаўлення волі. Таксама была атрыманая інфармацыя, што алжырац падаў прашэнне аб міжнароднай абароне ў Нідэрландах, якую ён не атрымаў. Замежнік у Нідэрландах быў асуджаны за гвалт у дачыненні да афіцэра і ўдзел у міграцыйнай злачыннай групоўцы. Галандскі бок вынес рашэнне аб высылцы і забароне на ўезд грамадзяніна Алжыра тэрмінам на 2 гады.

У дачыненні да затрыманых грамадзян Алжыра распачалі адміністрацыйную справу. Ім забаранілі ўезд на тэрыторыю Шэнгенскай зоны на пяць гадоў, і выдалі рашэнне пра абавязак вярнуцца ў краіну паходжання. Да часу выезду з Польшчы іх размясцілі ў цэнтры для іншаземцаў, які ахоўваецца.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя