BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мігранты спрабавалі пераправіцца ў Польшчу праз Аўгустоўскі канал

Польскія памежнікі за выхадныя дні зафіксавалі каля 380 спроб парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі. У пятніцу іх было больш за 90, у суботу – больш за 180, а ў нядзелю каля 10.

Мігранты спрабавалі фарсіраваць пагранічныя рэкі Валкушанку, Свіслач, Істачанку, а таксама Аўгустоўскі канал. Апошняя водная артэрыя, якая калісьці была трансгранічным турыстычным маршрутам, у зводкі польскіх пагранічнікаў трапляе нячаста.  Не абышлося і без інцыдэнтаў. На ўчастках дзвюх застаў мігранты, знаходзячыся па беларускім баку, закідвалі польскія патрулі камянямі і палкамі. У выніку быў пашкоджаны аўтамабіль польскіх памежнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя