BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мігранты шукаюць слабыя месцы на польскай мяжы

Пасля ўмацавання мяжы паміж Беларуссю і Польшчай мігранты пачалі шукаць новыя шляхі для незаконнага пераходу.

Камандуючы аперацыяй «Бяспечнае Падляшша» Аркадыуш Шкутнік у эфіры RMF FM паведаміў, што дзякуючы дадатковым сродкам назірання і ўмацаванню агароджы колькасць спробаў пранікнення скарацілася, аднак спробы працягваюцца. Часцей за ўсё мігранты намагаюцца перасячы мяжу на цяжкадаступных участках, дзе няма высокай пяціметровай загароды.

Спробы пераадолець бар’ер праз пераскокванне заканчваюцца сур’ёзнымі траўмамі. Каб супрацьстаяць новай тактыцы, польскія ўлады павялічылі колькасць пастоў і ўзводзяць назіральныя вышкі, абсталяваныя сучаснымі сродкамі кантролю.

Беларускае Радыё Рацыя