BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мігранты зноў атакавалі польскія патрулі

Мігранты спрабавалі нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу і напалі на польскія патрулі. Напярэдадні на Падляшшы было зафіксавана амаль 180 спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

Фота:Twitter @Straz_Graniczna

Мігранты таксама двойчы атакавалі польскія патрулі. Спробы незаконнага траплення на тэрыторыю Польшчы з Беларусі зафіксаваныя ў раёне Крынак, Баброўнікаў, Міхалова, Чарэмхі, Мельніка і Пласкей.

Мігранты спрабавалі перасекчы, у тым ліку, памежныя рэкі Свіслач, Істочанку і Ваўкушанку. Каля Чарэмхі і Мельніка асобы, якія не здолелі перасекчы  мяжу, атакавалі польскія службы з выкарыстаннем камянёў. Пашкоджаны аўтамабіль памежнай службы, – паведаміла прэс-сакратар памежнай службы маёр Катажына Здановіч.