
Рэкордная для выходных дзён колькасць спроб незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі – 624 – зафіксавалі суседнія з Беларуссю краіны Еўразвязу, піша “Позірк” са спасылкай на звесткі памежных службаў.
Разам з тым, памежны камітэт Беларусі паведаміў, што ўвечары 8 красавіка на беларуска-польскай мяжы ў Пружанскім раёне знойдзены чарговы труп мужчыны неславянскай знешнасці. Гэта ўжо трэці факт смерці мігрантаў ад пачатку года на мяжы з Польшчай. Цела іншаземца знаходзілася паблізу брамы для жывёлаў у польскай агароджы. Супрацоўнікі Следчага камітэта ў асабістых рэчах загінулага знайшлі пашпарт на імя 36-гадовага грамадзяніна Афганістана.
З 2021 года на мяжы з сумежнымі краінамі Еўразвязу зафіксаваны 48 фактаў гібелі іншаземцаў, 24 з якіх – на мяжы з Польшчай.






