У Музеі Памяці Сібіры адбылася прэзентацыя кнігі прафесара з Берасця Мікалая Іванова пад назвай “Людзі Крамля на Вісле. Ідэалісты ці здраднікі?”. У тым ліку аўтар закрануў асобы Фелікса Дзяржынскага і Канстанціна Ракасоўскага.

Сам прафесар Іваноў — палітолаг, гісторык і саветолаг – у сваёй кнізе паказвае карані польскага камунізма і прычыны, чаму ад яго атрымалася пазбавіцца. З “Госцем Рацыі» – прафесарам Мікалаем Івановым пагутырылі пра самую кнігу, яе асноўныя высновы і паралелі з савецкім мінулым Беларусі:
-Абсалютна ясна, што ключ да беларускіх падзеяў ляжыць у Маскве, у Крамлі. Пакуль існуе Пуцін, ніякай дэмакратыі ў Беларусі не будзе, нават, калі б Лукашэнка страціў уладу, мне здаецца, Пуцін не дазволіць, каб Беларусь пайшла ў ЕЗ ці НАТА. Гэта абсалютна немагчыма. Так што спадзявацца можам толькі на перамогу ўкраінцаў і перамогу ўсяго заходняга свету ў барацьбе супраць Расеі. Толькі на гэта.
РР: Лукашэнка любіць казаць, што савецкі лад меў і плюсы. Ці так гэта?
Мікалай Іваноў: На гэтыя пытанні няма чорна-белага адказу. Маі бабуля і мой дзед так кахаюць гэтага Лукашэнку, і так шчыра. Сапраўды, ніхто не плаціў ім так добра пенсіі, як ён. І яны лічаць, што ён Богам пасланы. А ягоныя гэтыя прамовы! Некаторыя людзі сапраўды проста перажываюць аргазм, як Лукашэнка прамаўляе. Хаця гэта сорамна для сучаснага еўрапейскага народу, што маем такога прэзідэнта.

РР: У Вас ужо другая сустрэча, якая праходзіць у Музеі памяці Сібіры. Зараз вы прывезлі новую кнігу. Раскажыце пра яе, чаму яна прысвечана?
Мікалай Іваноў: Я прыехаў з-за Буга ў Польшчу 40 гадоў таму. І я быў здзіўлены, што польскі камунізм – гэта камунізім толькі з назвы. 3,5 мільёна членаў Камуністычнай партыі, але ўсе яны патаемна ходзяць у касцёл, хрысцяць дзяцей. Там кожны ў мяне пытаў, што такое Катынь? А тут усе ведалі, што такое Катынь. І я пачаў задумвацца над феноменам польскага камунізму. Пазней я знайшоў дакумент, у якім хтосьці занатаваў размову 1944 года падчас Варшаўскага паўстання, Чэрчыля з Ідэнам. І там была такая размова: “Сталін хіба звар’яцеў. Ён хоча камунізаваць Польшчу. Але палякі не прыдатныя да камунізацыі. Як ён гэта зробіць? Гэта вар’яцтва!” НКВД данесла гэта ў Крэмль. На што Сталін сказаў: “Спакойна. Мы змаглі камунізавалць Расею. Гэта было вельмі складанай справай. То камунізуем і палякаў.” І тады я пачаў думаць, што гэта за феномен польскага камунізму?
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






