20 снежня 1840 г. у Дзембраве Лідскага павета (цяпер Шчучынскі раён) нарадзіўся Казімір Альхімовіч, мастак-рамантык.

Акурат сёлета ў лістападзе Музей памяці Сібіры набыў на арт-аукцыёне акварэльны аўтапартрэт Казіміра Альхімовіча, зроблены ў 1896 годзе. Твор які ўжо трапіў у фонды музея, ацаніў культуролаг Мікіта Моніч:
– Насамрэч гэта стоадсоткава недаацэнены мастак, бо гэта важнае імя. Гэта цалкам можа быць арыгінальны твор. Магу толькі парадавацца за Музей памяці Сібіры, што, напрыклад, тыя шматлікія беларусы, якія жывуць на Беласточчыне, маюць яшчэ адзін артэфакт кроскультурны і артэфакт, які сягае праз мяжу і аб’ядноўвае дзве краіны ў асобе Альхімовіча.
Сам Казімір Альхімовіч жыў у Парыжы, Варшаве, але не забываў радзімы і любіў размаўляць па-беларуску. Мастак быў высланы на Урал за ўдзел у паўстанні 1863–1864 гг. Самы знакаміты яго твор – „На этапе”, дзе паказаныя ссыльныя пасля паўстання. Аднак маляваў і гісторыю ВКЛ, рэлігійныя сюжэты, жыццё сялян.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:




Беларускае Радыё Рацыя:
Фота Музея памяці Сібіры






