BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мікола Папека: Мець пчальнік – мая прафесійная патрэба

Паэт-пчаляр Мікола Папека прыехаў на Падляшша яшчэ летась, але менавіта сёлета яму ўдалося займець тут свой пчальнік і заняцца любімай справай. Таму сярод сваіх дасягненняў года ён называе першы пчалярскі сезон на Падляшшы.

Канешне, тут шмат чаго пераплялося. І тое, што я да пчалы прывык, я з пчалой працую даўным-даўно. І гэтай мой прафесійны абавязак і прафесійная патрэба, таму што пчала мне не толькі давала нейкую карысць, я з яе жыў у некаторай ступені, але яна дае здароўю і стварае для мяне прыемны клопат: трымаць у руках нажоўку, сякеру, дымак, быць на прыродзе, некуды пераязджаць з пчоламі.

Стварэнне свайго пчальніка дазволіла Міколу Папеку і аднавіць сваю «Мядовую прэмію», якую ён уручае за дасягненні ў беларускай літаратуры. Сёлетнімі лаўрэатамі адноўленай «Мядовай прэміі» сталі Валянціна Аксак і Уладзімір Арлоў.

Беларускае Радыё Рацыя