7-га лістапада на Падляшшы быў абвешчаны конкурс грантаў на даследаванні і распрацоўкі з камерцыйным патэнцыялам.
Праграма, якая рэалізуецца за кошт еўрапейскіх сродкаў, накіравана на ўкаранення на рынку інавацыйных рашэнняў, што распрацоўваюцца на Падляшшы.
Пра значнаць конкурсу распавёў віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Марэк Маліноўскі:
– Мы зацікаўлены ў тым, каб тыя ідэі, якія нараджаюцца ў галовах нашых вучоных з Падляшскага ваяводства, можна было выкарыстаць практычна. Размова ідзе пра камерцыяналізацыю нашых ідэй, каб іх можна было выкарыстаць у гаспадарчай галіне.
Практычную важнасць такога конкурсу, перш за ўсё, для ўніверсітэтаў горада, падкрэсліў прарэктар па развіцці Беластоцкай Палітэхнікі, прафесар Міраслаў Сьверч:
– Я бачу ў гэтым патрэбу. Каб супрацоўнікі навучальных установах мелі ўмовы – ад патэнтнай аховы, да працы з тымі, хто можа гэтыя ідэі ажыццявіць. Навучальныя ўстановы генеруюць цікавыя ідэі. І каб гэтыя ідэі рэалізаваліся ў форме, напрыклад, прадуктаў на паліцах, патрэбны дзве рэчы: перадусім грошы і зацікаўленне вытворцаў.
Заяўкі на конкурс можна падаць з 9 снежня да канца студзеня 2025 г. У першым конкурсе на гранты будзе выдзелены 1 мільён злотых. Адпаведна адзін праект зможа атрымаць да 100 000 злотых. Агульны бюджэт грантавага фонду складае каля 3,5 мільёнаў злотых.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя