
Міністэрства адукацыі Польшчы прэзентавала праграму “Зялёныя школы”, скіраваную на дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад паводкі. Гэта будуць бясплатныя выезды ў бяспечныя месцы з псіхалагічнай падтрымкай і правядзеннем адукацыйных заняткаў.
Паводка, якая абрынулася на поўдзень і захад Польшчы, таксама закранула дзяцей, якім цяпер патрэбная псіхалагічная дапамога і надзейны прытулак – лічыць міністр адукацыі Польшчы Барбара Навацка:
– Мы гатовыя прыняць усіх дзяцей, якія будуць патрабаваць дапамогі. Канешне, чым больш гэтых заявак, тым больш патрэбаў мы зможам запэўніць. Мы гатовыя дапамагчы ўсім ахвярам паводкі, як найхутчэй і найспраўней. На пятніцу колькасць закрытых адукацыйных пляцовак складае 431.
На тэрыторыі, ахопленай паводкай, закрыта больш за 200 устаноў адукацыі. Многія з іх пацярпелі ад стыхіі і патрабуюць неадкладнага рамонту. Міністэрства адукацыі дзеля дапамогі і каардынацыі дзеянняў запусціла інтэрнэт – платформу “Школы – школам”.
Беларускае Радыё Рацыя