BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мінімум 8 «шахедаў» за ноч зайшло ў Беларусь

У ноч з 3 на 4 студзеня зафіксавана мінімум 8 заходаў расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны, паведамляе маніторынгавая група «Беларускi Гаюн».

Паводле інфармацыі рэсурсу, дроны заходзілі ў Палескі запаведнік, рухаліся курсам на Брагін і Хойнікі, а таксама праходзілі праз “беларускі калідор”.

Першы заход за ноч зафіксаваны ў 23:51, калі БПЛА заляцеў на Камарын. Далей заходы адзначаны ў 00:08, 00:18, тры заходы ў 00:39 і два — у 00:59.

Авіяцыя ВПС Беларусі ноччу не ўзнімалася, піша рэсурс.