BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міністар унутраных спраў Польшчы наведаў польска-беларускую мяжу

На польска-беларускай мяжы ў Полаўцах адбылася нарада з удзелам міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марціна Кервіньскага і вайскоўцаў. Браў у ёй удзел і галоўны камендант Памежнай варты Робэрт Баган. Таксама ўдзельнічалі ў нарадзе прадстаўнікі падляшскай паліцыі.

Міністар унутраных спраў і адміністрацыі заявіў, што Польшча выдаткавала на ўмацаванне мяжы ўжо 3 мільярды злотых. Грошы пайшлі на электрычныя загароды і оптаэлектронныя сістэмы.

Раней Памежная варта Польшчы паведамляла, што ў параўнанні з паказнікам гадавой даўніны колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы на польскім кірунку павялічылася ў 2,12 раза.

Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і краін ЕЗ працягваецца з вясны 2021 году. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаваў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.